Мы прыбралі ўсё лішняе. Пакінулі толькі самае галоўнае — свежыя кветкі.
Наша місія
Зрабіць кветкі простымі і шчырымі. Без складанасцяў, бо ім гэта не трэба.
Дастаўка і аплата
Мы працуем па перадзаказе: некалькі разоў на тыдзень прывозім кветкі напрамую з Галандыі спецыяльна пад вашы заказы, каб яны заставаліся свежымі і радавалі вас дома як мага даўжэй.
Бліжэйшая дата дастаўкі пазначана на плашцы ў картцы кожнай кветкі. Вы можаце атрымаць кветкі ў гэты дзень або выбраць больш познюю, зручную для вас дату.
Пры афармленні замовы выберыце дзень і час дастаўкі. А мы паклапоцімся пра кветкі: беражліва захаваем іх у халадзільніку да адпраўкі і старанна спакуем для сустрэчы з вамі.
Звычайна мы пакуем кветкі ў нашы фірменныя скрынкі. Калі вам зручней без скрынкі — завернем іх у белую крафтавую паперу.

Сцёблы да 50 см

Сцёблы да 80 см

Крафтавая папера
Кошт дастаўкі:
Дастаўку ажыццяўляем праз Uber да пад’езда.
Хуткія і бяспечныя плацежы: Apple Pay, Google Pay, BLIK або карта.
Калі ўзнікнуць цяжкасці — напішыце нам у Telegram: @kvetniksupport або +48 797 796 500
FAQ
Мы збіраем замовы да бліжэйшага прыезду кветак з Галандыі. Пастаўкі прыходзяць 3 разы на тыдзень: у аўторак, чацвер і суботу ✈️🌼
Такі фармат дазваляе перадаваць кветкі максімальна свежымі — амаль адразу пасля пастаўкі, што непасрэдна ўплывае на іх знешні выгляд і стойкасць дома 💜
Калі дастаўка патрэбна на наступны дзень пасля пастаўкі — можам захаваць замову ў сябе і прывезці пазней.
Для нас важна не проста даставіць хутка, а даставіць прыгожыя і якасныя кветкі 🌸
Дакументы
KVÉTNIK 2026