

9 шт.
170 zł
Стройныя, гладкія кветкі з мякка закручанай варонкай. Іх адценне глыбокае, амаль слівовае, з лёгкім бляскам на паверхні. P.S. колер нашага праекта 😊
50 cm
Вышыня прыблізная і можа адрознівацца ў залежнасці ад пастаўшчыка
Без паху
Сярэдняя
7–10 дзён пры належным доглядзе
Небяспечна
Калы ўтрымліваюць рэчывы, якія пры ўжыванні могуць выклікаць у хатніх жывёл моцнае раздражненне рота, слюнацёк, ваніты і боль у жываце. Гэта не смяротна, але вельмі непрыемна. Пакуль кветкі проста стаяць у вазе — яны бяспечныя. Небяспека з’яўляецца толькі тады, калі жывёла вырашыць іх грызці.
Пасля пакупкі абнавіце зрэз на 1–2 см і пастаўце каллы ў чыстую высокую вазу з вадой пакаёвай тэмпературы. Мяняйце ваду кожныя некалькі дзён і абнаўляйце зрэз, каб сцяблы лепш убіралі вільгаць. Трымайце каллы далей ад прамога сонца, батарэй, скразнякоў і садавіны — у прахалодным месцы яны даўжэй захоўваюць упругасць і элегантную форму.
Прамы (90°)
Нізкі