

25 шт.
110 zł
Мы ўпэўненыя, што вы заўважылі: колер гэтага цюльпана вельмі блізкі да асноўнага колеру нашага праекта. Для нас ён асабліва прыгожы. Спадзяёмся, што і для вас таксама 🫶🏻
40 cm
Вышыня прыблізная і можа адрознівацца ў залежнасці ад пастаўшчыка
Без паху
На жаль, без духмяных водараў
Далікатныя
5–7 дзён пры належным доглядзе
Небяспечна
Цюльпаны таксічныя для котак і сабак, асабліва цыбуліны і сцеблы. Калі гадаванец пагрызе кветку, магчымыя ваніты, слінацёк і засмучэнне стрававання. Калі цюльпаны застаюцца дома, трымайце іх па-за дасяжнасцю жывёл, прыбірайце апалыя пялёсткі і не дазваляйце піць ваду з вазы.
Адразу пасля пакупкі падрэжце сцеблы на 1–2 см і пастаўце цюльпаны ў чыстую прахалодную ваду. Лісце, якое можа апынуцца ў вадзе, лепш прыбраць — так вада даўжэй застанецца свежай. Ваду мяняйце кожны дзень, старанна прамываючы вазу, бо цюльпанам важная чысціня, і кожны раз абнаўляйце зрэз. Цюльпаны любяць прахалоду, таму не стаўце вазу на сонцы, каля батарэі або побач з фруктамі. У цёплым памяшканні можна дадаць у ваду 1–2 кубікі лёду — гэта дапамагае кветкам даўжэй заставацца свежымі і трымаць форму.
Прамы (90°)
2/3 сцябла